Фота: «Мінск-Навіны»
Спектакль «Globe: Макбет» пакажуць 1 жніўня. Пастаноўку «Венская опера: Севільскі цырульнік» можна будзе ўбачыць 6 чысла, а стрыт-балет «Шчаўкунок: Перазагрузка» — 8 жніўня.
15 жніўня прэзентуюць спектакль «Globe: Шмат шуму з нічога», а 20 жніўня — дакументальны фільм «Мастакі пры персідскім двары».
Пабачыць спектакль «Globe: Бура» можна 22 жніўня. Канцэрт «Курэнтзіс: Моцарт» прапануюць паслухаць 27 жніўня. Двума днямі пазней пакажуць «Балеты Матса Эка: Барышнікаў і Гілем».
Усе карціны, акрамя дакументальнага фільма 20 жніўня, прадэманструюць на мове арыгінала з рускімі субцітрамі.
Цану і наяўнасць квіткоў варта пытацца ў кінатэатры «Цэнтральны».





