Паводле міністра, тлумачыцца гэты рост тым, што беларусы актыўна падключаюць у сваіх прыватных дамах электракатлы, а таксама даюць такі вынік падключаныя да электрычнасці новабудоўлі.

Спажыванне электраэнергіі грамадзянамі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння за першае паўгоддзе бягучага года вырасла, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 1,4 разу — да 390 млн кВт·г.

Усё больш прыватных дамоў нібыта хочуць падключыць электрычныя катлы. У перыяд з 2019 па чэрвень 2023 года ў арганізацыі энергазабеспячэння паступіла 102 тысячы зваротаў на далучэнне электраўстановак аднакватэрных жылых дамоў да электрычных сетак. Мінэнерга задаволіла 90% такіх заявак. У першым паўгоддзі бягучага года такіх заявак было 11,8 тысячы, з якіх задаволілі 93%.

Акрамя таго, спажыванне электраэнергіі таксама расце за кошт будаўніцтва новага электрыфікаванага жылля. У перыяд з 2021-га па першае паўгоддзе 2023-га года ў краіне ўведзена ў эксплуатацыю 840 тысяч кв. м электрадамоў.

Чытайце таксама:

Магутнасць другога блока БелАЭС павысілі да 50% у прысутнасці Галоўчанкі і Ліхачова

«Савушкаў прадукт» запусціў у Пінску сонечную электрастанцыю

БелАЭС летась прастойвала больш за палову часу — МАГАТЭ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?