Фота: Антытэрарыстычны камітэт Расіі

Фота: Антытэрарыстычны камітэт Расіі

На гэты момант, як падкрэсліў чыноўнік, грузавікі не змогуць выкарыстоўваць мост з меркаванняў бяспекі. Частку пралёта моста давядзецца дэмантаваць, бо яе нельга адрамантаваць. 18 ліпеня на Крымскім мосце быў адноўлены рух легкавых аўтамабіляў у абодва бакі, але рэверс робіцца толькі на пашкоджаным участку.

Па словах Хуснуліна, аднавіць двухбаковы рух машын па адным баку папярэдне плануецца да 15 верасня, па другім — да 1 лістапада.

Раней Сяргей Пахомаў, старшыня камітэта Дзярждумы па будаўніцтве і ЖКГ, назваў бягучую сітуацыю на Крымскім мосце менш крытычнай у параўнанні з папярэднімі выбухамі, якія адбыліся восенню 2022 года. Хуснулін з ім не пагадзіўся: хоць апоры моста нібыта і не пацярпелі, але адзін 600-тонны пралёт цалкам разбураны, таму аднавіць мост гэтак жа лёгка, як пасля першага ўдару ў кастрычніку мінулага года, будзе немагчыма.

«Тут не атрымліваецца гэтая тэхналогія, — цытуе яго ТАСС. — Таму будзем, хутчэй за ўсё, будаваць часовы 250-метровы мост, з якога будзем працаваць і велікагрузнымі кранамі будзем падымаць гэтыя пралёты».

Чытайце таксама:

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанага Крымскага моста ФОТА

Выбух на Крымскім мосце. Загінулі два чалавекі. Рух транспарту прыпынены

Як цяпер выглядае Крымскі мост ВІДЭА

Роўна год таму Мядзведзеў сказаў вядомыя словы пра Крымскі мост. У сеціве зараз над імі смяюцца, а СБУ троліць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?