Мікалай Ліцвінаў і Яўген Равуцкі. Фота: старонкі «УКантакце» мужчын

Мікалай Ліцвінаў і Яўген Равуцкі. Фота: старонкі «УКантакце» мужчын

Першага з мужчын клічуць Мікалай Ліцвінаў. Яму 43 гады, ён мае непаўналетніх сына і дачку. У відэа сілавікоў дэманструюцца яго каментары пад допісамі ў тэлеграм-каналах «Краіна для жыцця» і «Беларусь галаўнога мозга». Мужчыну змаглі адшукаць, хутчэй за ўсё, таму, што ў тэлеграме ён меў нікнэйм «Nik L», а ягоны акаўнт «б'ецца» па ягоным уласным нумары тэлефона.

Пра другога з затрыманых напісала «Вясна». Гэта 35-гадовы мінчук Яўген Равуцкі. Мужчына захапляецца страйкболам. Паведамляецца, што да яго прыйшлі праз тое, што ён «засвяціўся» на фота з пратэстаў, а пасля ў яго тэлефоне нібыта адшукалі актываваны бот плана «Перамога» і каментары ў тэлеграм-чатах. Жонка мужчыны, Ганна, каля 12 ліпеня таксама знікла з усіх сацсетак і тэлеграма — імаверна, яе таксама затрымалі.

Як яны маглі б абараніцца?

У кейсе Мікалая Ліцвінава важна было абараніць свой тэлеграм-акаўнт. Гэта значыць, па-першае, зарэгістраваць ананімны акаўнт (пра гэта ў нас ёсць гайд), а па-другое, выставіць у ім максімальныя налады прыватнасці і забараніць пошук па нумары тэлефона. Для гэтага зайдзіце ў «Налады», націснуўшы тры рыскі ў верхнім левым куце кліента.

Тры рыскі, якія «прывядуць» вас у «Налады», — у верхнім левым куце

Тры рыскі, якія «прывядуць» вас у «Налады», — у верхнім левым куце

Далей абярыце «Налады».

Меню тэлеграма. Тут націсніце «Налады» (апошні пункт на скрыншоце)

Меню тэлеграма. Тут націсніце «Налады» (апошні пункт на скрыншоце)

Пасля гэтага ўвайдзіце ў пункт «Прыватнасць і бяспека». Максімальныя налады бяспекі выглядаюць так.

Пункт «Прыватнасць і бяспека»

Пункт «Прыватнасць і бяспека»

Пасля гэтага перайдзіце ў пункт «Нумар тэлефона». Пераканайцеся, што ў пункце «Хто можа знайсці мяне па нумары?» выстаўлены адказ «Мае кантакты». Пасля праверце, каго вы дадалі ў «Заўсёды дазваляць». Лепш увогуле нікому не паказваць ваш тэлефон, але яшчэ важней не паказваць яго выпадковым людзям.

Праверце, каб шукаць па нумары вас маглі толькі кантакты, а ў «выключэннях» не было лішніх людзей

Праверце, каб шукаць па нумары вас маглі толькі кантакты, а ў «выключэннях» не было лішніх людзей

З Яўгенам Равуцкім усё складаней. Ён патрапіў на фота з пратэстаў, якое дэманструюць сілавікі. У матэрыяле пра распазнаванне твараў мы распавядалі падрабязней пра тое, як шукаюць людзей. 

Іншая рэч — тое, што адшукалі ў ягоным тэлеграме ўжо пасля затрымання. У артыкуле пра надзейнае выдаленне інфармацыі з тэлеграма мы давалі парады пра тое, як можна пачысціць яго. А тут можна прачытаць пра тое, як надзейна пачысціць тэлеграм-боты, у якія вы пісалі. Калі вы хочаце ўсталяваць сабе «партызанскі тэлеграм», які дазваляе выдаліць «пратэсны» акаўнт, прачытайце інструкцыю ад «Кіберпартызанаў».

Бясплатныя кансультацыі па інфармацыйнай бяспецы прапануе ініцыятыва CyberBeaver.

Чытайце таксама:

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Kotatogram: губазікаўцы паказалі, як яны аналізуюць пратэсныя чаты. Вось што варта ведаць

Затрымалі беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, — за каментары з 2020 года. Расказваем, як яго знайшлі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?