Фота: Getty Images

Фота: Getty Images

Амерыканскі прадпрымальнік і мільярдэр Ілан Маск прызнаўся, што асабіста размаўляў з кітайскімі ўладамі наконт іх планаў стварыць у краіне «лічбавы звышінтэлект» і звязанай з гэтым рызыкай. Словы Маска 14 ліпеня прывяло навуковае выданне HT Tech.

Падчас свайго нядаўняга візіту ў Кітай Ілан Маск, па яго словах, папярэдзіў кіраўніцтва Кітая, што стварэнне такога інтэлекту можа прывесці да сур'ёзных праблем аж да страты кантролю над краінай і ўсяго, што з гэтага вынікае.

«Кітай — важны саюзнік чалавецтва па рэгуляванні і барацьбе з рызыкай штучнага інтэлекту. Аднак я сказаў іх кіраўніцтву, што калі яны створаць лічбавы звышінтэлект, то непазбежна страцяць кантроль над ім, Камуністычнай партыяй і ўвогуле над усім Кітаем. 

Я ўпэўнены, што ніводзін урад на планеце не хоча быць скінуты штучным інтэлектам, і мае засцярогі кітайцы ўспрынялі сур'ёзна», — падкрэсліў мільярдэр.

Нагадаем, што нядаўна Ілан Маск уварваўся ў гонку штучных інтэлектаў, стварыўшы новую кампанію пад назвай X.AI, якая, па задуме прадпрымальніка, павінна скласці сур'ёзную канкурэнцыю дзейным гульцам на рынку нейрасетак, асабліва кампаніі OpenAI — стваральніцы сусветна вядомага ChatGPT.

Дарэчы, OpenAI у гэтым месяцы сама публічна выступіла з папярэджаннем, што стварэнне і развіццё штучнага інтэлекту можа прывесці да гібелі чалавецтва.

Чытайце таксама:

Цукерберг рыхтуецца да бою з Маскам. Ён правёў трэніроўку з чэмпіёнамі UFC 

Чат-боты са штучным інтэлектам пішуць навіны. Як гэта змяняе працу рэдакцый

«Камень-бумеранг». Упершыню на нашай планеце быў знойдзены метэарыт зямнога паходжання

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?