Аўстэя Ландсбергене. Фота: яе старонка ў фэйсбуку

Аўстэя Ландсбергене. Фота: яе старонка ў фэйсбуку

Яна задэкларавала маёмасць на суму амаль 17,7 млн еўра. Гэта амаль на 400 тысяч еўра менш, чым летась.

Аўстэі Ландсбергене належыць некалькі кампаній. Яна, напрыклад, была акцыянерам кампаній «Школа каралевы Морты». У фэйсбуку кампаніі напісана: «Мы развіваем творчых, моцных, смелых, чуллівых і паважаных асоб. Наша мэта — вырасціць маладое пакаленне».

Таксама яна валодае кампаніямі Vaikystės sodas (пачатковая школа — сад), «Краяма».

На другім месцы член Клайпедскай гарадской рады Відмантас Дамбраўскас, маёмасць якога складае 17,5 млн еўра. У 2021 годзе кошт яго абвешчаных актываў складаў больш за 19 млн еўра.

На трэцім месцы дэпутат Еўрапарламента Віктар Успаскіх, які задэклараваў маёмасць на суму крыху больш за 7 млн еўра, у 2021 г. было менш за 6,5 млн еўра.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
1