На пачатку святой імшы падчас уваходу, які сімвалізуе духоўную пілігрымку, пад скляпеннямі капліцы прагучаў спеў-малітва «Малюся за цябе, Беларусь».

Цэлебраваў Еўхарыстыю айцец Пётр Карнялюк OFMConv, адказны за душпастарства каталікоў-беларусаў у Маскоўскім рэгіёне.

У прамоўленай гаміліі святар адзначыў, што ў простых вобразах сейбіта і кінутага ім насення Езус паказвае розных людзей і іх адносін да Бога.

«Ці не занадта мы чэрствыя, якім «чарка і скварка» ў гэтым жыцці замяняюць жыццё вечнае? А можа, мы легкадумныя, схільныя жыць павярхоўнымі ўражаннямі? Хтосьці, можа, і цікавіцца духоўным ростам, але зусім не імкнецца да таго, каб атрыманыя ўражанні звязаць з глыбокімі асновамі хрысціянскага жыцця. Такое жыццё часам становіцца падобным да фарсу», — заўважыў айцец Пётр.

Ён дадаў, што глеба ў евангельскай прыпавесці — гэта чалавечая душа. «Калі яна камяністая, сухая, то кінутыя зярняткі, можа, і ўзыдуць, але без каранёў не здолеюць падняцца ўвысь і даць плён. Трэба дбаць пра глебу, паліваць і знішчаць церні. Нельга адначасова служыць і Богу, і мамоне», — сказаў ён.

Асаблівыя малітвы ў гэты дзень былі за супакой у свеце, бязвінна загінулых і за высокадастойнага архімандрыта Сяргея Гаека, прызначанага пастановай Папы Францішка апостальскім адміністратарам для грэка-каталікоў у Беларусі. Завяршылася набажэнства агульным беларускім рэлігійным спевам.

Чытайце таксама:

Нунцый Антэ Ёзіч правёў інаўгурацыю Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі

У мінскім архікафедральным саборы быў ператрус — «Хрысціянская візія»

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0