Vladimir Putin, Chief of the General Staff General Valery Gerasimov (left) and Russian Defense Minister Sergei Shaigu Владимир Путин, начальник Генерального штаба генерал Валерий Герасимов (слева) и министр обороны РФ Сергей Шайгу Уладзімір Пуцін, начальнік Генеральнага штаба генерал Валерый Герасімаў (злева) і міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу

Уладзімір Пуцін, начальнік Генеральнага штаба генерал Валерый Герасімаў (злева) і міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. 21 снежня 2022 г. Фота: Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Падрыў Крымскага моста выклікаў сярод расійскіх блогераў чарговы выбух бяссільнай злобы. «Рыбар» заклікае да жорсткай рэакцыі, а асобныя блогеры перайшлі да крытыкі асабіста Пуціна, які раней лічыўся недатыкальным «царом-бацюхнам».

Рэй вядзе палкоўнік ФСБ у адстаўцы, былы «міністр абароны» самаабвешчанай «ДНР», а цяпер блогер і актыўны крытык Крамля з ультрапатрыятычных пазіцый Ігар Гіркін (Стралкоў). Яго блогі сталі папулярнымі ў Расіі пасля таго, як ён першы стаў даваць праўдзівую і непрыхарошаную інфармацыю з франтоў і крытыкаваць расійскае камандаванне і ўлады. Прагнозы Гіркіна не раз спаўняліся. Ëн першы ў Расіі спрагназаваў правал наступу на Данбасе і адступленне расіян з-пад Херсона. Пры гэтым Стралкоў (Гіркін) застаецца на пазіцыях расійскага шавінізму і імперыялізму.

Ігар Стралкоў (Гіркін) Igor Strelkov (Ghirkin) Игорь Стрелков (Гиркин)

Ігар Гіркін (Стралкоў). Скрын відэа 

Стралкоў крытыкуе Пуціна за нерашучасць і самаўхіленне ад непрыемных задач.

«Шмат балбатні, мінімум спраў і абсалютная безадказнасць за правалы — вось стыль «позняга Пуціна» (года так з 14-га). А яшчэ — ашалелая выхвальная хлусня. Але і яе з пачатку СВА ўжо не пачуць…» — абураецца былы палкоўнік ФСБ.

Працягваючы свае развагі, Стралкоў ядавіта заўважае:

«Вымушаны шкадаваць, што Пуцін — не жанчына. У слабай характарам і не надта разумнай жанчыны маглі б быць таленавітыя фаварыты… Гэта як пашанцуе, насамрэч (часта бывала і зусім наадварот), але быў бы хаця б шанец. А Кабаева не пацягнула, на жаль…»

У іншым допісе былы палкоўнік ФСБ кажа, што «23 гады на чале краіны знаходзілася нікчэмнасць, якая здолела пусціць пыл у вочы значнай частцы насельніцтва. Цяпер яна — апошні востраў легітымнасці і ўстойлівасці дзяржавы. Скалупнуць яе незаконным шляхам — азначае «паспяхова завяршыць» справу тых, хто пасадзіў Унікальную Перавагу на прастол у свой час.

Але яшчэ шэсць гадоў ва ўладзе гэтай баязлівай няздары краіна не вытрымае. І адзінае, што ён мог бы зрабіць «пад заслону» карыснага, — намякае Гіркін, — гэта забяспечыць перадачу ўлады камусьці па-сапраўднаму дзеяздольнаму і адказнаму».

Радыкалізавалася і рыторыка іншага блогера. «Трынаццаты» вылучаецца сярод ваенкараў тым, што рэальна ваюе — з 2014 года. Гэтую вайну ён прайшоў ад першага дня, ад пачатку займаў радыкальныя пазіцыі, заклікаў забіваць украінскіх палонных, а з восені 2022 года, пасля адступлення расійскіх войскаў з-пад Херсона, у яго пастах нарастаюць істэрычныя ноткі.

Блогер

Блогер «Трынаццаты» належыць да супольнасці блогераў-шавіністаў, ускормленых Крамлём. Фота: яго тэлеграм-канал

«Трынаццаты» ў сваім гневе на кіраўніцтва Расіі не выбірае літаратурных выразаў.

На яго погляд,

«гэтыя «харошыя людзі» працягваюць «збожжавую здзелку», умовы выконваюцца «нашым бокам». Ён заклікае: «Не верце нікому, нам здрадзілі, ворагі сядзяць у Крамлі».

Блогер упэўнены, што ў сваіх поглядах ён не адзіны, і страшыць рашучымі дзеяннямі:

«Зяпу вы мне не закрыеце, нас сотні тысяч, вы альбо бл***і прымаеце нашы ўмовы, альбо народ вас тупа зжарэ, вас і вашых я****х дзяцей. Сардэчна запрашаем у рэальнасць!»

«Трынаццаты» вінаваціць ва ўсіх ваенных паражэннях кіраўніцтва ў Маскве: «Генерал Суравікін пад арыштам, скажу простымі словамі, што гэтыя пі**ры адзінаросы пра**лі Херсон, а ўсё спіхнулі на яго, а цяпер нахабна хлусяць, пі****ць, гледзячы нам у вочы! У іх у большасці двайное, а то і трайное грамадзянства! Некалі супрацоўнік КДБ здрадзіў прысязе Савецкаму Саюзу, а Ельцын і ягоная яб***я каманда нас знішчаюць. Чаго мы чакаем?»

Блогер накідваецца на дзяржаўныя тэлеканалы:

«Першы канал, «Расія 24» і іншая х***я — гэта абсалютная інфармацыйная памыйніца. Хто гэта глядзіць, віншую! Вы даўб**б! Хто там працуе, таксама віншую! Вы здраднік Радзімы, і неўзабаве вы за гэта адкажаце».

Як відаць, градус незадаволенасці расійскіх блогераў расце. Акрамя крытыкі асабіста Пуціна, чуваць і заклікі да фізічнай расправы з высокапастаўленымі здраднікамі радзімы.

Самі шавіністы прадчуваюць, што мяжа, за якой непазбежная або рэакцыя пуцінскага істэблішменту, або новы мяцеж, блізкая. 

«Х**і яно трыццаць гадоў сядзіць там, да крэсла ўжо прырасло! Ды не буду я маўчаць, у мяне ёсць поўнае маральнае права гаварыць!»

Такі пост з атакай асабіста на Пуціна «Трынаццаты» сёння спачатку апублікаваў, але праз 57 хвілін выдаліў.

Чытайце яшчэ:

Гіркін прагназуе разгром расійскіх групіровак у Сірыі і Арменіі турэцкімі войскамі

«Вы там …анулись …яди кремлевские?» Расійскіх блогераў і ваенкараў парвала ад навіны пра перамір’е

Гіркін: Беларусь у любым выпадку будзе ўцягнутая ў ваенныя дзеянні. Лукашэнку да Гаагі не давязуць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?