Арганізацыяй пікніка займаецца больш за 50 чалавек, усе валанцёры. Мэта фестывалю — аб’ядноўваць беларусаў і беларусак, каб умацоўваць дыяспару ў Кракаве і разам ствараць карысныя і яркія праекты. 

На пікніку плануюцца:

  • трохгадзінны канцэрт, хэдлайнеры — «Разбітае сэрца пацана» (у 19:30), таксама выступяць AnaMova і адна зорка-сюрпрыз;
  • DJ-зона: Papa Bo Selektah, Korrrnej, Microfreeq, Pocket.rave, Xeenool, Ann Souldatava;
  • вялікая дзіцячая пляцоўка з гульнямі, конкурсамі, квэстам, майстар-класамі па маляванні і арыгамі, тэатральнымі заняткамі ад Маляваныча;
  • пляцоўка салідарнасці з палітзняволенымі разам з «Майстэрняй паштовак салідарнасці»;
  • спартыўныя актыўнасці — беларускія народныя танцы, валейбол, бадмінтон, ёга, інклюзіўны футбол ад Human Constanta;
  • адукацыйная пляцоўка: лекцыя пра акцёрскае майстэрства ад Аляксандра «Маляваныча» Ждановіча, лекцыя па псіхалогіі ад Наталлі Скібскай, размова з камандай «Новай Беларусі» пра лічбавую дзяржаву;
  • зона майстар-класаў — маляванне, пляценне, ігра на хангу;
  • фуд-тракі з халадніком, бургерамі, самаробнымі сырамі, вафлямі і рознымі напоямі;
  • кірмаш з амаль 40 беларускімі і ўкраінскімі майстрамі;
  • мерч у лімітаванай серыі.

Каманда пікніка збірае грошы на яго арганізацыю: яны пойдуць на арэнду намётаў, сталоў і крэслаў, арганізацыю санітарнай зоны, ганарары артыстам і выступоўцам, дзіцячым аніматарам, куплю матэрыялаў для мастацкіх майстар-класаў. На момант публікацыі беларусы ахвяравалі на пікнік больш за восем тысяч злотых. Падтрымаць фестываль можна на сайце Zrzutka.pl, за ахвяраванні прадугледжаны падарункі — ад стыкерпака і цішоткі да праходу на афтэрпаці з арганізатарамі і выступоўцамі фестывалю.

Летась да трох тысяч чалавек прыйшлі на пікнік, дзе са сцэны выступалі Shuma і Dlina Volny, а на адукацыйнай пляцоўцы расказвалі пра нейрасеткі і беларускую сімволіку. Таксама на фестывалі гралі беларускія дыджэі, адбываліся майстар-класы па пляценні і маляванні, а дзеці забаўляліся на спецыяльнай пляцоўцы з гульнямі і заняткамі (тут падрабязней).

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0