Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Да 9 жніўня, трэціх угодкаў выбараў у Беларусі, Еўрапейскі саюз мае намер прыняць новы пакет санкцый у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, паведамляе Detsche Welle.

Паводле інфармацыі высокапастаўленага чыноўніка ЕС, паралельна ідзе абмеркаванне яшчэ аднаго пакета санкцый, звязанага з саўдзелам Беларусі ў ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Брусель не прызнаў вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі. На гэты момант у дачыненні да беларускіх уладаў уведзена шэсць пакетаў санкцый, апошні быў прыняты каля года таму.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0