Гэта ўжо чацвёрты раз за апошні час, калі борт Прыгожына прылятае ў Беларусь, раней ён прылятаў 27 чэрвеня, 1 ліпеня і 11 ліпеня, калі Прыгожын начаваў у намётавым лагеры пад Асіповічамі.

Нагадаем, што ўчора ў Беларусь прыбыла трэцяя калона ПВК «Вагнер».

У складзе калоны было як мінімум 20 машын розных мадыфікацый: УАЗ «Патрыёт», пікапы, будаўнічая тэхніка, аўтобусы, фуры. Машыны рухаліся са сцягамі РФ і з сімволікай ПВК «Вагнер».

Гэта ўжо як мінімум трэцяя калона наймітаў, якая прыбыла ў Беларусь з 11 ліпеня. Як і ў папярэднія дні, наёмнікі накіроўваліся ў палявы лагер у вёсцы Цэль у Асіповіцкім раёне.

Чытайце таксама:

Прыгожын начаваў у лагеры пад Асіповічамі? Яго сфатаграфавалі ў адных трусах — «Беларускі Гаюн» 

Мінабароны расказала, для каго ствараецца лагер пад Асіповічамі 

Для Лукашэнкі не вельмі бяспечна даваць прытулак «вагнераўцам» у Беларусі — экс-кіраўнік МЗС Літвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1