Як піша тэлеграм-канал «Политика страны», у сувязі з выбухам на Крымскім мосце ў сацсетках абмяркоўваюць заяву намесніка кіраўніка Савета бяспекі Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, зробленую на сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны роўна год таму —17 ліпеня 2022 года.

«Асобныя экзальтаваныя крывавыя клоўны яшчэ і спрабуюць пагражаць нам, маю на ўвазе напад на Крым, і гэтак далей. Вось хачу ў сувязі з гэтым сказаць, што яны разумеюць наступствы такіх заяваў. А наступствы відавочныя. У выпадку, калі нешта падобнае адбудзецца, для іх усіх там за адзін раз наступіць «судны дзень» — вельмі хуткі і цяжкі, схавацца будзе вельмі складана», — сказаў тады Мядзведзеў.

Ці звязаны сённяшні выбух на Крымскім мосце з заявай Мядзведзева, зробленай год таму, невядома.

Украінскія крыніцы паведамілі, што атака на мост — спецаперацыя ўкраінскіх спецслужбаў. 

СБУ апублікаваў у сваім канале тролінгавы пост. 

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
72
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
6