Фрагмент карты Google Maps у рэжыме спадарожніка. Чырвоным абазначана меркаванае месца размяшчэння аб'екта. Справа зверху — рэзідэнцыя Лукашэнкі

Фрагмент карты Google Maps у рэжыме спадарожніка. Чырвоным абазначана меркаванае месца размяшчэння аб'екта. Справа зверху — рэзідэнцыя Лукашэнкі

Тэхніку на тэрыторыі псіханеўралагічнага інтэрната заўважылі ў канцы чэрвеня, і з таго часу яе бачна праз плот інтэрната рэгулярна.

Тэхніка падобная да машыны Р-934УМ2 («Навальніца-6»). Гэта станцыя перашкод. Згодна з афіцыйным апісаннем, яна выкарыстоўваецца для пошуку, выяўлення, пеленгавання крыніц радыёвыпраменьвання і ліній сувязі ды іх радыёпадаўлення. Таксама машына дазваляе лакалізаваць крыніцу сігналу беспілотных лятальных апаратаў і знаходзіць іх аператараў.

Комплексы «Навальніца-6». Фота: belautoprom-g2n.jimdofree.com

Комплексы «Навальніца-6». Фота: belautoprom-g2n.jimdofree.com

Машына створаная беларускім «КБ Радар». Яна можа лавіць наземны сігнал у радыусе да 50 кіламетраў, а паветраны — да 320 кіламетраў, нават пры далёкасці палёту большай за 10 кіламетраў. Такія машыны ўжо выкарыстоўваліся ў вайсковых мэтах: у Азербайджане падчас вайны ў Карабаху і ў Лівіі на баку ўрадавых сіл.

Імаверна, паставілі іх, каб абараняць рэзідэнцыю Лукашэнкі. Да яе адтуль каля паўтара кіламетра. Невядома, ці знаходзіцца гэтая станцыя там цяпер і пры якой нагодзе яе там размяшчаюць.

Схема працы «Навальніцы». Гэта «Навальніца-С», менш магутная і больш мабільная станцыя, але прынцып вялікай такі самы. Фота: armiya.az

Схема працы «Навальніцы». Гэта «Навальніца-С», менш магутная і больш мабільная станцыя, але прынцып вялікай такі самы. Фота: armiya.az

Ці адпавядае закону знаходжанне на тэрыторыі інтэрната вайсковай тэхнікі 

Мы папрасілі юрыстаў сэрвісу бясплатнай і ананімнай юрыдычнай дапамогі Legalhub.help пракаментаваць гэтую сітуацыю з юрыдычнага пункту гледжання.

«Псіханеўралагічны інтэрнат і тэрыторыя, на якой ён месціцца, згодна з заканадаўствам мае статус установы сацыяльнага абслугоўвання. Дзейнасць інтэрнатаў рэгулюецца законам ад 22.05.2000 №395-З (рэд. ад 30.06.2022) «Аб сацыяльным абслугоўванні», пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 10.01.2013 г. №5 (рэдакцыя ад 06.12.2022) «Аб зацвярджэнні палажэнняў устаноў сацыяльнага абслугоўвання», статутам, правіламі ўнутранага распарадку.

Магчымасць знаходжання на тэрыторыі інтэрната вайсковай тэхнікі або вайскоўцаў не прадугледжана ніводным з гэтых дакументаў.

Размяшчэнне сродкаў радыёэлектроннай барацьбы як крыніцы выпраменьвання можна таксама разглядаць з пункту гледжання санітарна-эпідэмічных нормаў, адміністрацыйнай адказнасці, але тут недастаткова інфармацыі.

Акрамя таго, у 2016 годзе Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю. У Канвенцыі адсутнічае прамая забарона на размяшчэнне вайсковай тэхнікі на тэрыторыі, дзе знаходзяцца людзі ва ўстановах несвабоды, з псіханеўралагічнымі асаблівасцямі. Але і да мэт сацыяльнай абароны, выкладзеных у дакуменце, дачынення яна не мае. Напрыклад, сацыяльна-рэабілітацыйнымі паслугамі называецца «комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні якасці жыцця грамадзян, захаванні і ўмацаванні іх здароўя, у тым ліку праз стварэнне ім умоў для незалежнага пражывання і інтэграцыі ў грамадства».

Калі разглядаць размяшчэнне вайсковай тэхнікі на тэрыторыі інтэрната як элемент аховы жыцця грамадзян, то артыкул 11 Канвенцыі абавязвае дзяржаву прымаць дадатковыя неабходныя меры дзеля забеспячэння абароны і бяспекі людзей з інваліднасцю выключна ў сітуацыях рызыкі, якая ўзнікае ў час узброеных канфліктаў, надзвычайных сітуацый, стыхійных бедстваў, чаго ў Беларусі на гэты момант не назіраецца.

Такім чынам, на сёння законна трапіць на тэрыторыю псіханеўралагічнага інтэрната вайскоўцы маюць магчымасць выключна ў якасці кліентаў, ці грамадзян, якія наведваюць сваякоў, ці суб’ектаў, што аказваюць сацыяльныя паслугі».

Атрымліваецца, што вайскоўцы ахоўваюць рэзідэнцыю як у час надзвычайнай сітуацыі.

Чытайце таксама:

З'явіліся новыя фота лагера пад Асіповічамі, куды могуць пераехаць вагнераўцы

«Беларусы, якія дома, чакайце нас». Былы рознарабочы з Лунінеччыны ваюе за Расію — узяў пазыўны «Бульба»

У Беларусь прыбыла трэцяя калона ПВК «Вагнер» — «Беларускі Гаюн»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?