Байцы ПВК «Вагнер». Фота: Anadolu / Getty Images

Байцы ПВК «Вагнер». Фота: Anadolu / Getty Images

Руская служба выдання Bild 16 чэрвеня прывяла словы кіраўніка камітэта Дзярждумы РФ па абароне Андрэя Картаполава пра перакідку «вагнераўцаў» у Беларусь, якія той агучыў у эфіры расійскага тэлебачання.

Па словах Картаполава, ПВК «Вагнер» патрэбная ў Беларусі «не столькі для навучання беларускай арміі», а для будучага захопу Сувалкскага калідора.

«Яны там не столькі для навучання беларускіх Узброеных сіл. Ёсць такі Сувалкскі калідор, які ў выпадку чаго нам будзе вельмі патрэбны. Таму «вагнераўцы» складуць у Беларусі гатовы ўдарны кулак, які захопіць гэты няшчасны калідор у лічаныя гадзіны», — прыводзіць Bild словы Андрэя Картаполава, сказаныя на расійскім тэлебачанні.

Нагадаем, што Сувалкскі калідор — гэта 70-кіламетровы адрэзак тэрыторыі паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расіі, які знаходзіцца на польска-літоўскай мяжы. Яго захоп можа цалкам перакрыць сухапутны доступ да краін Балтыі з боку астатняй Еўропы і саюзнікаў па НАТА. 

Як нядаўна стала вядома, першыя атрады вагнераўцаў сапраўды прыехалі ў Беларусь і ўжо засвяціліся ў лукашэнкаўскай прапагандзе. 

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што Беларусь можа сканцэнтраваць мігрантаў у раёне Сувалкскага калідора

Суседзі Беларусі сочаць за сітуацыяй з прыбыццём вагнераўцаў, але ўзроўню гатоўнасці не павышаюць

Украіна за 10 дзён уладкавала на мяжы з Беларуссю 30 мінных палёў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?