Фота: South Korea National Fire Agency via AP

 Фота: South Korea National Fire Agency via AP

У пастцы ў тунэлі даўжынёй 685 метраў апынуліся 15 аўтамабіляў. Колькі ўсяго там знаходзіцца людзей, невядома.

Праліўныя дажджы выклікалі паводкі, апоўзні і адключэнні электраэнергіі на большай частцы Паўднёвай Карэі.

На гэты момант сама меней 33 чалавекі лічацца загінулымі, 10 — зніклымі без вестак.

Тунэль у Асоне, недалёка ад горада Чхонджу ў цэнтральнай правінцыі Паўночны Чхунчхон, быў хутка затоплены пасля таго, як рака выйшла з берагоў. Кіроўцы і пасажыры не паспелі выбрацца.

У суботу ўдалося выратаваць дзевяць чалавек, лёс астатніх пакуль невядомы.

У суботу ў Паўднёвай Карэі выпала амаль 300 мм ападкаў.

На аэрафотаздымках з пацярпелых ад паводкі раёнаў з-пад вады і бруду бачныя толькі верхавіны дахаў.

Па ўсёй краіне прыпыненыя чыгуначныя зносіны, за выключэннем некаторых маршрутаў з высакахуткаснымі цягнікамі.

Карэйскае метэаралагічнае ўпраўленне прагназуе павелічэнне колькасці ападкаў і папярэджвае аб сур'ёзнай небяспецы праз надвор'е.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?