У ходзе праведзенага на мінулым тыдні маніторынгу ў кожнай другой са 101 правераных гаспадарак выяўлены факты недастатковай гатоўнасці камбайнаў, у 19-ці не былі гатовыя зернесушыльныя комплексы, у асобных сельгасарганізацыях не гатовыя складскія памяшканні.

«Напрыклад, у гаспадарцы «Лепяшынскі» (Гомельская вобласць) палова камбайнаў не гатовая выйсці ў поле, тэхніка не ачышчаная ад леташняй травы, няма запасу паліва. А галоўнае — не да канца вырашана пытанне з наяўнасцю спецыялістаў», — адзначылі ў сюжэце tvr.by.

Таксама ў некаторых гаспадарках адзначылі страты збожжа звыш нормы за камбайнамі.

Чытайце таксама:

Сёлета чалавецтва збярэ рэкордны ўраджай збожжа ў гісторыі

Спякотнае лета 2023-га. На выхадных будуць амаль тропікі

Кліматолаг тлумачыць, у чым прычыны свавольства надвор’я і чым пагражае доўгая адсутнасць дажджоў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?