Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У суботу пераважна без ападкаў. Ноччу тэмпература будзе знаходзіцца ў межах +10..+16°С, максімальная днём складзе +23..+29°С. У Мінску чакаецца да +27°С.

У нядзелю на тэрыторыю краіны будуць распаўсюджвацца цёплыя паветраныя масы трапічнага паходжання. Без ападкаў, кароткачасовыя дажджы толькі ў асобных раёнах па захадзе краіны, навальніцы. Ноччу будзе +8..+14°C, днём тэмпература будзе вагацца ад +25°C па ўсходзе да +34°C па паўднёвым захадзе. У Мінску чакаецца +29°C.

У панядзелак, 17 ліпеня, умовы надвор'я будзе вызначаць атмасферны фронт, які змяшчаецца з захаду на ўсход. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу ад +12°C па ўсходзе да +20°C па паўднёвым захадзе, максімальная тэмпература днём +25..+31°C, па поўдні краіны паветра прагрэецца да +33°С. У Мінску чакаецца +29°С.

А вось з аўторка, паводле pogoda.by, зноў стане халадней. У Мінску, напрыклад, чакаецца +22°С.

Чытайце таксама:

На поўдні Еўропы прагназуецца нечуваная спёка. Месцамі +48,8°C

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?