Урсула фон дэр Ляен цалуецца з Брыджыт Макрон. Прэм'ер Брытаніі Рышы Сунак (злева) аж прыўзняўся на дыбачкі. Прэм'ер-міністарка Эстоніі Кая Калас глядзіць на Эмануэля Макрона. Фота: Yves Herman, Pool Photo via AP

Па прыбыцці на саміт НАТА ў Вільні фон дэр Ляен адзначыла, што як прэзідэнтка Еўракамісіі не можа каментаваць пытанне сяброўства Украіны ў НАТА, аднак адзначыла поспехі Кіева на шляху да сяброўства ў ЕС.

«Хуткасць, з якой Украіна рухаецца на шляху да сяброўства ў ЕС, уражвае. Гэта працэс, заснаваны на заслугах, і энтузіязм і інтэнсіўнасць, з якімі Украіна рэфармуецца, хутка набліжаюць яе да сяброўства ў ЕС. Я ўпэўненая, што калі яны будуць працягваць так і далей, калі захаваюць хуткасць, поспех будзе хутка. Гэта выдатны прыклад таго, як можна хутка перайсці да сяброўства ў ЕС, калі вы выконваеце неабходныя патрабаванні», — піша «Укранская праўда».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?