У выніку несанкцыянаванага доступу да інфармацыйнай сістэмы прадпрыемства «Юркас» адбылася ўцечка персанальных даных.

Паводле інфармацыі Цэнтра персанальных звестак, перададзенай цэнтру аператарам, уцечка закранула не больш за пяць тысяч суб'ектаў — гэта імёны, адрасы электроннай пошты, нумары тэлефонаў кліентаў і супрацоўнікаў прадпрыемства.

Цэнтрам прааналізаваны апошнія буйныя факты ўцечкі, у найбліжэйшы час будуць агучаны прычыны зафіксаваных парушэнняў сістэм абароны персанальных звестак.

Раней паведамлялася аб праблемах у інтэрнэт-крамах Buslik.by і сеткі «Востраў чысціні і смаку».

Чытайце таксама:

Якія звесткі беларусаў уцяклі ў сетку праз узлом буйных крам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3