Фота: афіцыйная фэйсбук-старонка 12-й механізаванай армейскай брыгады Польшчы

Фота: афіцыйная фэйсбук-старонка 12-й механізаванай армейскай брыгады Польшчы

Паводле афіцыйнай інфармацыі 12-й польскай механізаванай армейскай брыгады, яна разам з 17-й механізаванай брыгадай у найбліжэйшы час пачне накіроўваць значныя сілы да мяжы з Беларуссю.

Гаворка ідзе пра адпраўку адной тысячы салдат і амаль 200 адзінак вайсковай тэхнікі, якія дапоўняць на беларускім напрамку 2000 салдат, 5000 памежнікаў і 500 паліцыянтаў, якія ўжо знаходзяцца там.

Працэс адпраўкі дадатковых вайскоўцаў пачнецца 8 ліпеня.

«У рамках аперацыі «Бяспечнае Падляшша» заўтра мы разам з 17-й механізаванай брыгадай пачнём значнае перамяшчэнне салдат і тэхнікі да мяжы з Беларуссю. Просім кіроўцаў у цэнтральнай, паўночнай і ўсходніх частках Польшчы загадзя прадумваць свой маршрут з улікам праезду вялікіх вайсковых калон», — заявілі ў 12-ай польскай механізаванай брыгадзе.

Асноўнай мэтай гэтых манеўраў, па словах вайскоўцаў, з'яўляецца «дэманстрацыя польскай волі» на фоне будучага саміту НАТА ў Літве і розных пагроз, якія зыходзяць з тэрыторыі Беларусі.

Нагадаем, што нядаўна ў адказ на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі Польшча афіцыйна звярнулася да ЗША з просьбай размясціць у сябе амерыканскую ядзерную зброю ў рамках спецыяльнай праграмы НАТА.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што яго краіна будзе змагацца за вызваленне ўсіх беларускіх палітвязняў

Амаль сотня мігрантаў прарвалася з Беларусі на тэрыторыю Польшчы

У Літве часова аднавілі ўнутраны памежны кантроль на мяжы з краінамі ЕС

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?