Джэйк Саліван. Фота: Getty Images

Джэйк Саліван. Фота: Getty Images

Саліван пры гэтым адзначыў, што Вашынгтон разумее рызыку, якую ўжыванне касетных снарадаў ва Украіне нясе для мірнага насельніцтва. Менавіта таму ЗША доўга адкладалі рашэнне аб іх перадачы, але, нарэшце, яго прынялі.

У Вашынгтоне пры гэтым падкрэслілі, што Украіна будзе выкарыстоўваць касетныя боепрыпасы толькі на сваёй тэрыторыі, мінімізуючы рызыку для ўласнага насельніцтва.

Пастаўка касетных боепрыпасаў Украіне — гэта часовая мера, як падкрэсліў Саліван. Яна прынятая на час нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці звычайных артылерыйскіх боепрыпасаў.

Пра тое, што такое рашэнне, хутчэй за ўсё, будзе амерыканскім урадам прынята, учора паведамлялі на аснове інсайдарскай інфармацыі заходнія медыя.

Касетныя боепрыпасы звычайна выпускаюць вялікую колькасць дробных элементаў, якія могуць паражаць і забіваць цывільнае насельніцтва. Таксама ў гэтых боепрыпасаў параўнальна высокі працэнт выпадкаў, калі яны не выбухаюць, праз што яны ўяўляюць небяспеку на працягу многіх гадоў пасля завяршэння ваеннага канфлікту.

У 2008 годзе больш за 120 краін падпісалі дамову аб забароне вытворчасці, выкарыстання і назапашвання касетных боепрыпасаў. Злучаныя Штаты, Расія і Украіна, аднак, адмовіліся далучыцца да яе.

Чытайце таксама:

Саміт НАТА адыдзе ад фармулёвак «Бухарэста» ў пытанні сяброўства Украіны — амбасадарка ЗША

Прычынай бракавання Байдэнам кандыдатуры Бэна Уолеса на генсакратара НАТА стала пытанне F-16 для Украіны — медыя

ЗША плануюць перадаць Украіне танкавыя снарады са збедненым уранам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?