Палітзняволенага Андрэя Прымаку затрымалі 12 студзеня. На другі дзень суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў яму 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля «сутак» на волю ён ужо не выйшаў, утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Па ягонай справе вядома, што Прымака нібыта быў зарэгістраваны ў плане «Перамога».

Суд прызнаў Андрэя вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на чатыры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 29 чэрвеня палітвязня этапавалі для адбыцця пакарання ў Магілёў.

Справу разглядаў суддзя Яўген Пісарэвіч.

Чытайце таксама:

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля за адно пасяджэнне прызнаў «экстрэмісцкімі» адразу 105 старонак у інтэрнэце

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава прызналі «непажаданай арганізацыяй» у Расіі

Жыхарцы Наваполацка прысудзілі два гады за каментары пра сілавікоў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?