Паводле інфармацыі медыя, нямецкая разведка праслухоўвала тэлефонныя размовы Прыгожына і Лукашэнкі, калі яны абмяркоўвалі ўмовы спынення бунту ў Расіі. Такім чынам, BND нібыта непасрэдна даведалася пра ролю Лукашэнкі як пасярэдніка паміж Прыгожыным і Уладзімірам Пуціным.

Таксама, як адзначаюць WDR і ARD, нямецкія выведнікі мелі недакладныя доказы магчымага бунту ў Расіі яшчэ за тыдзень да саміх падзей і спрабавалі пацвердзіць інфармацыю ў партнёраў, але беспаспяхова, таму і не паведамілі пра гэта канцлеру Олафу Шольцу.

«Як паведамляецца, першае папярэджанне ад BND пра падзеі было накіравана нямецкаму ўраду ў пятніцу ўвечары — напярэдадні таго, як найміты «Вагнера» занялі расійскія вайсковыя аб'екты і горад Растоў», — гаворыцца ў расследаванні.

На мінулым тыдні стала вядома, што Федэральная выведвальная служба Германіі пачала ўнутраную праверку ў сувязі з тым, што не змагла прадбачыць спробу бунту ў Расіі, а яе кіраўніку Бруна Калю нібыта пагражае адстаўка. Бягучая інфармацыя, аднак, абвяргае такія здагадкі.

Як паведамлялася, канцлер Германіі Олаф Шольц мяркуе, што няўдалы мяцеж у Расіі аслабіў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, але наступствы бунту Прыгожына застаюцца незразумелымі.

Чытайце таксама:

«Прыгожын на званкі Лукашэнкі адказваць не хацеў». Расійская прапаганда зняпраўдзіла версію Лукашэнкі аб перамовах з Прыгожыным

«Размаўлялі першы раўнд хвілін з 30 на мацернай мове. Выключна». Лукашэнка выклаў сваю версію перамоў з Прыгожыным

«Лукашэнка можа стаць міратворцам на сваю галаву, бо Пуцін помслівы». Аналітык — пра вынікі мяцяжу і Прыгожына ў Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?