Сяргей Франчук

Сяргей Франчук

Справу разглядала суддзя Вольга Серакова.

Новы суд над Франчуком пачаўся яшчэ ў маі, аднак у працэсе быў абвешчаны перапынак да моманту разгляду ягонай апеляцыйнай скаргі на папярэдні прысуд. Касацыйная скарга Сяргея, якая была разгледжаная ў Вярхоўным судзе, засталася без задавальнення, а прыгавор Мінскага гарадскога суда ад 27 красавіка 2023 года — без змен.

Сяргей Франчук, стрыечны брат прадстаўніка палка Кастуся Каліноўскага Вадзіма Кабанчука, быў затрыманы 9 жніўня 2022 года. Вядома, што яго забралі з кватэры бацькоў у Бабруйску, дзе мужчына жыў апошнім часам. У гэты дзень бацькі Сяргея былі на лецішчы і пяць чалавек з мінскага АМАПа ўварваліся ў кватэру, ударылі яго пісталетам па галаве, правялі вобшук, забралі мабільны тэлефон, ноўтбук і самога Сяргея Франчука.

Сяргей Франчук 27 красавіка быў асуджаны Мінскім гарадскім судом на тры гады калоніі агульнага рэжыму па шэрагу пратэсных артыкулаў.

Да першага прысуду тэрмінам у тры гады пазбаўлення волі Франчуку дадалі яшчэ паўгода. У выніку — тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15