Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

У цэнтры Мінска вітрыны аднаго буціка ўпрыгожылі незвычайным спосабам. Замест дарагіх інсталяцый і манекенаў з люксавым адзеннем, за вялікім шклом з'явілася жытняе поле, а на ўваходзе ў краму — велізарныя снапы, піша Tochka.by. Праўда, снапы не збожжа, а трыснягу.

Таксама ёсць і манекены ў адзенні з беларускім каларытам і ў брылях.

Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

Буцік размешчаны на вуліцы Камсамольскай. І раней такога падыходу да афармлення вітрын тут не назіралася.

Цяпер людзі ахвотна фатаграфуюцца на фоне крамы.

Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

У прадаўцоў пацікавіліся, з чым звязана такое народнае пераафармленне вітрын.

«Кожная калекцыя адметная. Новая калекцыя прысвечаная радзіме. Адсюль і такое афармленне. Нічога дзіўнага», — патлумачылі супрацоўнікі буціка.

Фота: Tochka.by

Фота: Tochka.by

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска ўстанавілі вялікае люстэрка ФОТАФАКТ

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2