Дзмітрый Кучук

Дзмітрый Кучук

Пра гэта «Народнай Волі» распавёў пакуль яшчэ старшыня партыі бізнэсовец Дзмітрый Кучук.

Вярхоўны суд распачаў грамадзянскую справу паводле пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай партыі «Зялёныя».

Дзмітрыя Кучука «ў парадку падрыхтоўкі справы да судовага разбору» 17 ліпеня запрашаюць з'явіцца ў Вярхоўны суд.

Раней Мінюст прапанаваў «Зялёным» самаліквідавацца. Партыя пры падачы дакументаў на перарэгістрацыю адмовілася падаваць персанальныя звесткі яе членаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4