У фэйсбуку Таццяна Севярынец, маці палітзняволенага, мяркуе, што яшчэ да этапу ў турму яго змясцілі ў штрафны ізалятар. «Судзячы па ўсім, да этапу яго пасадзілі ў ШІЗА. Катам мала, што чалавек на ПКТ, трэба яшчэ і ШІЗА, дзе ні пісаць, ні чытаць нельга», — напісала яна. 

У ПКТ (памяшканне камернага тыпу) Павел Севярынец трапіў у якасці чарговага спагнання: сёлета ў красавіку адміністрацыя ПК-17 паставіла палітзняволенага на ўлік як злоснага парушальніка рэжыму. Яму скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў, а пазней пазбавілі і працяглага спаткання. Яшчэ праз некалькі месяцаў кіраўніцтва калоніі звярнулася ў суд, каб перавесці Севярынца на больш жорсткі рэжым утрымання.

Шклоўскі раённы суд падтрымаў заяўнікаў: найбліжэйшыя тры гады Павел Севярынец мусіць правесці за турэмнымі кратамі, але застаецца невядомым, дзе ён цяпер.

Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года каля дома, калі ён вяртаўся з перадвыбарчага пікета Святланы Ціханоўскай на мінскай Камароўцы. З таго часу ён за кратамі.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17