«Цяпер пракуратура Падмаскоўя праводзіць праверку аб супрацьпраўнай дзейнасці ТАА «Марс», у прыватнасці, кампанію правяраюць на аказанне фінансавай падтрымкі Узброеным сілам Украіны, а таксама на адпаведнасць атрыманых даходаў сродкам, пералічаным у бюджэт», — гаворыцца ў паведамленні ТАСС.

Раней актывіст Віталь Барадзін, які піша даносы на кампаніі і публічных асоб, папрасіў Генпракуратуру РФ праверыць кампанію Mars. Ён заяўляў, што кампанія зарабляе ў Расіі, але спансіруе Украіну і, магчыма, УСУ, «прыкрываючыся гуманітарнымі мэтамі».

Mars — вытворца харчовых прадуктаў, корму для свойскіх жывёл і жавальнай гумкі. Асноўныя гандлёвыя маркі кампаніі — Mars, Snickers, Milky Way, Twix, Bounty, M&M's, Whiskas, Pedigree, Uncle Ben’s.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3