Агульны аб'ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў чэрвені склаў $825,5 млн, прададзенай — $865,2 млн. У цэлым за студзень-чэрвень гэтага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіў яе куплю на $323 млн.

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў чэрвені выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы са звестак Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі на $208,4 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб'ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў чэрвені склаў $2,198 млрд, прададзенай — $1,990 млрд.

Чытайце таксама:

Золатавалютныя рэзервы зніжаюцца трэці месяц запар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0