Выпускніца Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Мілена Васько набрала максімальныя 400 балаў падчас прыёмнай кампаніі гэтага года, як паведамляе Мінадукацыі.

Дзяўчына атрымала па 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах па рускай мове і хіміі, а таксама 100 балаў на цэнтралізаваным тэставанні па біялогіі.

Сярэдні бал атэстата Мілены Васько таксама максімальна высокі — 10,0.

Раней паведамлялася пра дзвюх дзяўчын, якія набралі 400 балаў у гэтым годзе.

Гэта Вольга Друшчыц са Старальсельскай сярэдняй школы Жабінкаўскага раёна і Паліна Дычак з Ліды.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0