Да ўступнай кампаніі падышла з абсалютным вынікам у 400 балаў. Сярэдні бал атэстата выпускніцы — 10,0, як піша «Адукацыя Жабінкаўшчыны».

Вольга — уладальніца двух 100-бальных сертыфікатаў цэнтралізаваных экзаменаў па беларускай мове і гісторыі Беларусі.

На цэнтралізаваным тэставанні па грамадазнаўстве таксама атрымала найвышэйшы бал!

Вольга рэгулярна з 5-га класа ўдзельнічала ў розных алімпіядах, таксама піша вершы і друкуецца ў мясцовай прэсе.

Нагадаем, што 400 балаў з 400 набрала Паліна Дычак з Ліды. Яна здала на 100 балаў цэнтралізаваныя экзамены па рускай мове і хіміі, а пазней атрымала максімальны вынік на ЦТ па біялогіі. Атэстат у выпускніцы таксама бездакорны — 100 балаў. Яна будзе паступаць у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Год таму рэкардсменкай на ЦТ стала таксама абітурыентка з Ліды Анастасія Більдзь, якая паступіла ў галоўную IT-ВНУ краіны — БДУІР.

У 2021-м 400 балаў атрымала абітурыентка з Жодзіна Анастасія Савасцёнак, якая пасля стала студэнткай ФМА БДУ. А ў 2018-м максімальны вынік паказала дзяўчына з Пінска Анастасія Жаўнерык, якая таксама стала студэнткай факультэта міжнародных адносін.

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0