«Ёсць адчуванне, што, па-першае, гэта дзесьці замыльваецца з Днём Перамогі: вельмі блізка карэлюе. Па-другое, ехала на праграму па горадзе, была з раніцы на ўскладанні [кветак], гляджу — вельмі шмат канцэртных пляцовак. Дзень у нас выхадны: субота, нядзеля, панядзелак. 

Дзе большая частка? За горадам адпачываюць і, прабачце за шчырасць, асабліва пра Дзень Незалежнасці не думаюць», — сказала вядоўца Алёна Сырова. 

Яна паставіла пытанне: ці не варта зрабіць 3 ліпеня працоўным? 

«У мяне ўзнікае такое пытанне, магчыма, каб не было крыўдна артыстам, якія імкнуцца, выконваюць свае хіты на пляцоўках нават у самых маленькіх гарадскіх раёнах. Зразумелая справа, што іх тамака прыходзяць паслухаць не так шмат людзей. Можа быць, з пункту гледжання эканомікі зноў жа, 3 ліпеня не рабіць выхадным днём, а рабіць працоўным, а ўвечары ўсім разам адпачываць?» — задала яна пытанне. 

Дзмітрый Шаўцоў, генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, не пагадзіўся. Ён лічыць, што якраз тое, што гэта выхадны, і замацоўвае ў галовах беларусаў, што гэты дзень святочны. 

«Стаўленне дзяржавы да святаў якраз і паказваецца, які дзень выходны, які дзень працоўны, які дзень важнейшы. Таму, калі мы зробім Дзень Незалежнасці ці 9 Мая працоўным днём, мы прыйдзем на працу і скажам: «Са святам», — і ўсё. І хутка мы самі нівеліруем значнасць гэтага свята», — сказаў ён.

«Тады, магчыма, варта падысці да напаўнення гэтага свята?» — спытала Сырова, не ўдакладняючы, чаго ёй не хапіла 3 Ліпеня.

«Гэта іншае пытанне. Разумееце, як бы мы яго ні напаўнялі, хоць з кожнага двара будзе граць музыка, артыст будзе выступаць, той, хто захоча паехаць на дачу, ён усё роўна паедзе, ён і ў суботу паедзе, і праз тры дні паедзе», — заўважыў Шаўцоў.

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
180
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3