3 ліпеня суд Смаргонскага раёна разглядаў адміністрацыйную справу Улана. Яго затрымалі яшчэ 30 чэрвеня і трое сутак пратрымалі ў ІЧУ. Сёння мужчыну прысудзілі 7 сутак арышту, як паведамляе «Вясна».

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» ў студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 года «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянтаў. У маі стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

Апошні раз Улана затрымлівалі 17 чэрвеня — яму прызначылі трое сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10