«З нагоды афіцыйнага Дня Незалежнасці Беларусі народ Злучаных Штатаў Амерыкі шле свае самыя цёплыя пажаданні народу Беларусі, — сказана ў звароце. —

Ваша мужнасць, стойкасць і настойлівасць у пабудове дэмакратычнай, суверэннай і стабільнай будучыні для Беларусі натхнілі ўвесь свет. З-за турэмных сцен, у гарадах, у якіх вы апынуліся ў выгнанні, і ў сваіх дамах у Беларусі вы працягваеце выступаць за сапраўды незалежную і дэмакратычную будучыню вашай краіны, дзе вы зможаце жыць без рэпрэсій і вызначаць курс развіцця вашай уласнай будучыні.

Злучаныя Штаты высока ацэньваюць і падтрымліваюць вашы нястомныя намаганні па абароне ўнікальнай мовы, культуры і самабытнасці Беларусі. Мы захапляемся вашай настойлівасцю ў абароне правоў чалавека і асноўных свабод. Мы заклікаем да безумоўнага вызвалення ўсіх з больш чым 1500 беларускіх палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі, якія працягваюцца».

«Злучаныя Штаты выступаюць за дэмакратычную, незалежную і суверэнную Беларусь ужо больш за 30 гадоў. Гэтая прыхільнасць застаецца непахіснай», — такімі словамі заканчваецца віншаванне.

Клас
18
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1