На кадрах украінскія байцы расказваюць пра абарону неба над Украінай ад расійскіх ракет і дронаў сістэмамі ЗРК С-300, Бук-М1, NASAMS, IRIS-T і Patriot.

У спісе збітых цэляў апошняга ЗРК праз трафарэт напісана 13.05.2023, над гэтым надпісам — два самалёты, тры верталёты і беспілотнік самалётнага тыпу.

Нагадаем, што ў той дзень у Бранскай вобласці Расіі амаль адначасова ўпалі два верталёты Мі-8, а таксама знішчальнікі Су-34 і Су-35. Сцвярджалася, што яны ляцелі атакаваць Чарнігаўскую вобласць Украіны. 

На наступны дзень спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат заявіў, што можа ісці гаворка пра тры збітыя верталёты і што да гэтага можа мець дачыненне СПА расійскіх войскаў.

Клас
35
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0