Як заўважае Reform.by, ускладанне было непрацяглым па часе. Цырымонія заняла каля 10 хвілін. Лукашэнку суправаджалі вышэйшыя беларускія чыноўнікі: прэм'ер-міністр, старшыні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу, кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі, начальнік Генштаба, генпракурор, а таксама старшыні ФПБ і Мінскага аблвыканкама.

У прамове Лукашэнка растлумачыў, што Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці 3 ліпеня ў дзень вызвалення Мінска, бо «Вялікая Айчынная навучыла беларусаў шанаваць жыццё, мір і свабоду». Ён звярнуў увагу, што свята з беларусамі раздзяляе моладзь Расіі, Арменіі, Кыргызстана.

Лукашэнка правёў паралелі з сучаснымі падзеямі, заявіўшы пра тое, што «наваяўленым нацыстам» варта было б перагледзець кадры маршу нямецкіх ваеннапалонных у Маскве ў 1944 годзе.

Ён таксама зазначыў, што пераможцы завяшчалі яго пакаленню зямлю Беларусі, цяпер жа настала чарга моладзі «берагчы гэты лапік зямлі».

Апошні вайсковы парад у Мінску прайшоў у 2020 годзе. Пасля было прынята рашэнне аб правядзенні такіх мерапрыемстваў толькі ў юбілейныя гады. 

Клас
3
Панылы сорам
19
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
15