Фота: Will Palmer/Sportsphoto/Allstar via Getty Images

Фота: Will Palmer/Sportsphoto/Allstar via Getty Images

«Праблема пачынаецца з Раналду, які стаў карысным ідыётам для адной з найгоршых у свеце дыктатур і адкрыў для іншых гульцоў магчымасць стаць карыснымі ідыётамі для дыктатуры, якая спрабуе сябе легітымізаваць.

Там ёсць такі чалавек, як Мухамед ібн Салман Аль Сауд (прэм'ер-міністр Саудаўскай Аравіі), які адбірае паўнамоцтвы ў мясцовых улад і ператварае Саудаўскую Аравію ў своеасаблівую цэнтралізаваную дыктатуру еўрапейскага тыпу. У абмен на гэта ён даў некаторыя правы жанчынам, але цяпер ён іх даў, а праз некалькі гадоў можа забраць, калі захоча.

І крыху сумна бачыць, як футбалісты — зоркі, сімвалы, прыклад для дзяцей па ўсім свеце — ператвараюцца ў карысных ідыётаў для дыктатуры. Ёсць гульцы, якія зарабляюць у Еўропе чыстымі 5, 6, 10 млн еўра, а там ім прапануюць 50, 60, 70…

Паглядзіце, што ў Еўропе адбываецца з моладдзю — яна ў роспачы. У рабочага класа няма працы. Проста паглядзіце на адчай людзей у Францыі. І трохі сюррэалістычна абмяркоўваць футбаліста, які зарабляе 60 мільёнаў, на фоне мільёнаў маладых людзей, якія аказаліся ў бязвыхадным становішчы», — заявіў Рапоза.

Нагадаем, што Крышціяну Раналду перайшоў у «Аль-Наср» у снежні 2022 года пасля двух дзесяцігоддзяў зорнай кар'еры ў партугальскім «Спортынгу» (2002—2003), «Манчэстэр Юнайтэд» (2003—2009, 2021—2022), «Рэале» (2009—2018) і «Ювентусе» (2018—2021). Паведамлялася, што ў Саудаўскай Аравіі ён заробіць 200 мільёнаў еўра.

Таксама ў Саудаўскую Аравію перабраліся Карым Бензема («Рэал») і Н'Гало Кантэ («Чэлсі»).

Таксама сёння з'явілася інфармацыя, што адзін з саудаўскіх клубаў прапануе 30 мільёнаў еўра 45-гадоваму італьянскаму галкіперу Джанлуіджы Буфону, які пасля зорнай кар'еры ў «Ювентусе» і двух сезонаў у ПСЖ, вярнуўся ў «Парму» (Серыя Б), дзе пачынаў кар'еру.

У той жа час Ліянэль Месі і Лука Модрыч адмовіліся пераходзіць у аравійскія клубы. Месі будзе гуляць за «Інтэр» з Маямі, а 37-гадовы Модрыч яшчэ на год працягнуў кантракт з «Рэалам».

Чытайце таксама:

У Беларусі правялі чэмпіянат Еўропы па вельмі дзіўным відзе спорту

Суд над галоўным трэнерам ПСЖ пройдзе 15 снежня. Яму пагражае да трох гадоў турмы

Прайшло лёсаванне першага раўнда Уімблдана

Клас
48
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
6