Арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці на сёлетняй урачыстасці ў Будславе. Фота: catholic.by

Арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці на сёлетняй урачыстасці ў Будславе. Фота: catholic.by

Сёлета 25 гадоў з часу каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі. На свята з гэтай нагоды прыбыў былы папскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці.

Наведнікі заўважаюць, што кідаецца ў вочы вялікая колькасць міліцыянтаў.

«Міліцыянтаў у штацкім пар 15 заўважыў. За бібліятэкай — МАЗ сувязі ад Міністэрства абароны, з разгорнутымі антэнамі. Там і бусік чорны стаяў, а ў ім АМАП, чалавек дзесяць. І вельмі шмат супрацоўнікаў ППС, чалавек сто. Не свята, а адны мянты», — падзяліўся назіраннямі адзін з тых, хто прыехаў на фэст.

Фэст у Будславе шмат год збірае вернікаў з усёй Беларусі і не толькі. Некаторыя ідуць на свята пешкі. Так, пешая пілігрымка з Мінска сёлета выйшла 26 чэрвеня — за пяць дзён яны прайшлі 125 кіламетраў.

У маі 2021 года ў касцёле здарыўся вялікі пажар. Святыня была моцна пашкоджаная, грошы на яе аднаўленне збіралі ўсёй краінай.

Чытайце таксама:

Арцыбіскуп Гуджэроці — да вернікаў у Будславе: Я ўжо немалады, я прывітаю вас у Раі па-беларуску

Клас
6
Панылы сорам
24
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
13