Яўген Прыгожын. Фота: AP

Яўген Прыгожын. Фота: AP

Адзін з асноўных рупараў Прыгожына і ПВК «Вагнер» у тэлеграме ўзбунтаваўся супраць свайго гаспадара і памяняў сваю назву. Прычынай таму паслужыла тое, што «Прыгожын зліў мяцеж і ўсім здрадзіў».

Тэлеграм-канал AP Wagner з больш чым 200 тысячамі падпісчыкаў быў адным з галоўных распаўсюджвальнікаў інфармацыі ад Яўгена Прыгожына падчас яго мяцяжу ў Расіі. Аднак пасля адыходу вагнераўцаў ад Масквы адміністратар канала заявіў, што «разрывае кантракт» і мяняе назву рэсурсу (цяпер яго назва — Alex Parker Returns).

Канал стаў раз'юшана крытыкаваць Прыгожына за яго ўчынак і пагражаць смерцю. Вось як гэта выглядала.

«Да сённяшніх падзей мы рыхтаваліся загадзя. Усіх інструктавалі, што і як рабіць. Стаяла задача справакаваць эвакуацыю топавых чыноўнікаў і кіраўніцтва з Масквы. Далей мы павінны былі займаць будынкі міністэрстваў. Планы былі грандыёзныя, але адзін сумнеўны палітык зліўся за адзін дзень. Гэта ганьба», — піша адзін з галоўных «вагнераўскіх» тэлеграм-каналаў.

Нагадаем, што ўчора Прыгожын аб'явіў аб пачатку ваеннага мяцяжу. У выніку наступных дзеянняў ПВК «Вагнер» здолела захапіць некалькі расійскіх гарадоў і вялікімі калонамі рухалася да Масквы, справакаваўшы моцную паніку ў расійскай эліце і грамадстве. Але потым усё раптам спынілася, і цяпер амніставанага Прыгожына адпраўляюць у Беларусь.

Чытайце таксама:

Кампраміс між Пуціным і Прыгожыным дасягнуты пры пасярэдніцтве Лукашэнкі — яго прэс-служба

Атрады ПВК «Вагнер» пакідаюць Растоў, провады ўрачыстыя — СМІ

У Беларусі сілавікі пачалі адпрацоўку былых пэвэкашнікаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?