Фота: Getty Image

Фота: Getty Image

Паводле канала «Рыбарь», калоны ПВК «Вагнер» прайшлі горад Ялец у Ліпецкай вобласці. Сведчанні пра іх колькасць вагаюцца ад 150 адзінак тэхнікі да 400 у складзе чатырох асобных калон.

Ад Яльца да Масквы — 340 кіламетраў прамой дарогі без уліку рэльефу мясцовасці і блокпастоў. Асноўныя блокпасты і пазіцыі сілавікоў знаходзяцца каля моста праз Аку на пад'ездах да Масквы і на трасе М-4.

Праходзячы Варонеж, атрады ПВК у горад, паводле «Рыбаря», не заходзілі — частка рушыла ў аб'езд праз усход вобласці, а частка па аб'язной дарозе.

У сеціве з'явіліся кадры працы Ка-52 комплексамі «Віхр» па тэхніцы ПВК, але калі менавіта адбыўся інцыдэнт — невядома.

Акрамя таго, «Рыбарь» сцвярджае, што на пад'ездзе да Растова-на-Доне заўважаны чачэнскія атрады «Ахмат», накіраваныя для разгону вагнераўцаў. Атрады ПВК перагарадзілі ўезд у горад з боку Таганрога.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?