Зварот цалкам запісаны па-беларуску, прыводзім яго расшыфроўку:

«Нешаноўныя нетаварышы, вашыя няшчасныя ІПСА [інфармацыйна-псіхалагічныя спецаперацыі] на мяжы — гэта гаўно. Вашы спробы пераканаць, што вы добрыя і мірныя суседзі, — яшчэ большае гаўно. І гаўно — калі ты будуеш сваю будучыню на крыві і пагрозах.

У нас няма ні часу, ні жадання вам нешта даказваць, ідзіце вы за рускім караблём, спадзяюся, вам знаёмы гэты кірунак.

Але пачакайце. Украінцы — нацыя, якая, у адрозненне ад вас, абараняе сваю ідэнтычнасць. Мы змагаемся за сваю свабоду і ідэнтычнасць, якія, на жаль, вы, як падхалімы неаімперскіх звяруг, дапамагаеце нішчыць. Пераконваючы ў міры і сяброўстве, Беларусь падтрымала краіну-тэрарыстку і дазволіла праз сваю тэрыторыю расійскім войскам увайсці ва Украіну.

Зразумеўшы непазбежнасць пакарання, вы апраўдваецеся. Ненадоўга. Вы размахваеце міфічнымі картамі, нібыта ведаеце, дзе рыхтуецца напад на Беларусь, і гаворыце пра сваё чыстае сумленне, а потым кажаце, што вайну супраць Украіны трэба было пачаць раней. Цынічна.

Зрэшты, вашы расійскія гаспадары практыкуюць гэта ўжо больш за стагоддзе: учыняюць ваенныя злачынствы, а потым спрабуюць іх схаваць, перакласці віну на іншых.

Таму, запрашаючы ўкраінцаў пад дах Беларусі, ведайце, што ваш беларускі дах знесла, вы цалкам пад уплывам Расіі і прапаганды. Не спрабуйце перакруціць гісторыю — не атрымаецца. Столькі фальсіфікацый у беларускіх падручніках.

Хто хоча ваяваць супраць украінцаў, той не беларус, бо сапраўдныя беларусы выступаюць супраць свавольства беларускага дыктатара, які, нібыта пацук, разносіць небяспечныя захворванні. Зычым народу Беларусі стаць свабодным! Майце волю скінуць дыктатарскае ярмо і выгнаць расійскіх захопнікаў са сваёй зямлі — толькі так вы зможаце расквітнець як сапраўдная нацыя.

Украіна не ваюе з Беларуссю, падтрымлівае ўсе намаганні для ўсталявання ў вас дэмакратыі. Пазбаўцеся ад шаблону цярпіл, згодных на ўсё, бо інакш вас чакае трагедыя.

Аднак, калі хтосьці паспрабуе прыйсці да нас з вайной, не забывайцеся пра нашы неаднаразовыя перасцярогі. Яны ўжо палохаюць беларускіх памежнікаў, а пра вашу ўмелую стральбу і казаць смешна.

Перасякаючы мяжу са зброяй у руках, абавязкова бярыце з сабою муку, пра якую вы нядаўна згадвалі, бо яна вам спатрэбіцца, калі мы будзем рабіць з вас класічныя беларускія дранікі».

У кадр трапляе бела-чырвона-белы сцяг, вывешаны з украінскага боку заблакаванага памежнага перахода побач з дзяржаўным сцягам Украіны. Гэта раней ужо выклікала неадэкватную рэакцыю былога старшыні Памежнага камітэта Беларусі Анатоля Лапо. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?