Кувалда «Вагнера» ў музеі рэчыцкай гімназіі. Фота: сацыяльныя сеткі

Кувалда «Вагнера» ў музеі рэчыцкай гімназіі. Фота: сацыяльныя сеткі

Кувалдай вагнераўцы публічна і без суда караюць тых, хто перад імі правініўся.

Пасля таго, як у 2022 годзе наёмнікі ёю дэманстратыўна забілі свайго былога саслужыўца за тое, што ён трапіў ва ўкраінскі палон, расійская і прарасійская прапаганда стварыла з гэтага інструмента «палітычны мем». 

«Вагнераўскія» кувалды ў Расіі дораць палітыкам і грамадскім дзеячам.

Завядзёнку дарыць кувалды перанялі і лукашысты. Яны не згадвалі, што такі прэзент «вагнераўскі», але агульны пасыл не пакідаў сумневу, хто пачынальнік «моды».

«Эксклюзіўную і цяжкую» кувалду падарылі кіраўніку Ліберальна-дэмакратычнай партыі, былому сілавіку Алегу Гайдукевічу. 

Відэа з уручэннем кувалды было апублікавана ў яго тэлеграм-канале 23 чэрвеня. Тады яшчэ не было вядома, што вагнераўцы абвясцілі паход на Маскву.

Гайдукевіч цяпер таксама з кувалдай. Скрын з тэлеграм-канала Алега Гайдукевіча

Гайдукевіч цяпер таксама з кувалдай. Скрын з тэлеграм-канала Алега Гайдукевіча

Кувалду Гайдукевічу падарыў аднапартыец з нагоды перарэгістрацыі партыі.

Гайдукевіч сказаў, што кувалдай «будзе жорстка адстойваць інтарэсы краіны».

Кувалда Лукашэнкі. Фота: БелТА

Кувалда Лукашэнкі. Фота: БелТА

Кувалду падарылі і Лукашэнку.

Гэты інструмент у футляры ад скрыпкі стаў экспанатам у Палацы Незалежнасці. На кувалдзе чытаецца дароўны надпіс, які пачынаецца словамі «Александру Григорьевичу…».

Незвычайны экспанат паказалі выхаванцам вайскова-патрыятычнага цэнтра спецпадрыхтоўкі «Скіф» з Рэчыцы і абласнога вайскова-патрыятычнага клуба «Доблесць».

Лукашэнка дорыць Азаронку кувалду. Калаж са скрыноў відэа «Пул Первого»

Лукашэнка дорыць Азаронку кувалду. Калаж са скрыноў відэа «Пул Первого»

Прапагандыст Рыгор Азаронак таксама мае кувалду.

Азаронку яе ў красавіку на суботніку падарыў сам Лукашэнка са словамі, «каб ведалі».

А вось, сапраўдная «кувалда ад «Вагнера» дасталася касманаўту з Беларусі Алегу Навіцкаму. 

Касманаўт Алег Навіцкі з кувалдай «Вагнера». Скрын відэа RTVI

Касманаўт Алег Навіцкі з кувалдай «Вагнера». Скрын відэа RTVI

Яе ўручылі яму на святкаванні Дня Расіі ў мікрараёне Зорны ў расійскім Іванаве.

«Алегу Віктаравічу мы ўручаем кувалду вагнераўскую. Мы так жартуем, так. Натуральна, мы за ўсё добрае», — заявіў вядоўца на сцэне.

З «кувалды ад заснавальніка брэнда» зрабілі экспанат музея ў гімназіі ў Рэчыцы.

Гэтым пахваліўся прарасійскі актывіст Уладзімір Габраў, які вядомы ў райцэнтры як кіраўнік вайскова-патрыятычнага цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі дапрызыўнай моладзі «Скіф». Ён заяўляе, што на рукаятцы распісаўся адзін з заснавальнікаў ПВК «Вагнер» па мянушцы Бес.

Кувалда «Вагнера» ў музеі гімназіі з Рэчыцы. Фота: сацыяльныя сеткі

Кувалда «Вагнера» ў музеі гімназіі з Рэчыцы. Фота: сацыяльныя сеткі

Такі пазыўны меў вагнеравец Мікалай Будзько, беларус з Магілёўшчыны. Ён быў удзельнікам вайны ў Сірыі. У 2017 годзе ён загадаў забіць кувалдай мясцовага жыхара, якога перад гэтым катавалі, здымаючы экзекуцыю на відэа, пазней размешчанае ў інтэрнэце. Яно шакавала свет.

У Расіі ж кувалда стала «сімвалам помсты». Яе высылаюць у еўрапейскія структуры, кідаюць на тэрыторыі дыпламатычных прадстаўніцтваў, адпраўляюць на фронт з гуманітарнай дапамогай, прыносяць на пахаванні.

Паўстанне вагнераўцаў, калі яно будзе задушана, паставіць крыж і на іх сімволіцы, у тым ліку на абагаўлёнай да гэтага ў Расіі кувалдзе. Пра яе пастараюцца забыцца. Відаць, і лукашыстам давядзецца адправіць кувалды на металалом і больш не выхваляцца.

Глядзіце таксама:

«Не прэзідэнту Беларусі пра гэта гаварыць». Беларускія прапагандысты пераляканыя мяцяжом Прыгожына

Валерый Сахашчык заклікаў «аб’яднаць сілы і ўратаваць радзіму»

«Крывавая вайна вярнулася ў Расію бумерангам» — прэзідэнт Літвы

«Здраднікі Радзімы панясуць непазбежную кару». Як выглядаюць галоўныя старонкі беларускіх дзяржаўных медыя на фоне мяцяжа ў Расіі

У Гомелі настаўнік павёў школьнікаў у мясцовы «Рускі дом», каб пасумаваць з нагоды гібелі Уладлена Татарскага

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?