ГЗЦ «Мегапарк» знаходзіцца на скрыжаванні Казіміраўскай і Каменнагорскай. Яго пачалі будаваць па інвестдагавору яшчэ ў 2012 годзе, але ўсё ішло з пераменным поспехам.
Першапачаткова яго планавалі адкрыць у 2017 годзе, але потым адкрыццё перанеслі на 2020 год.
У планах быў вялікі і сучасны ГЗЦ з лядовай арэнай і кінатэатрам. Будынак у выніку амаль дабудавалі, але працы спыніліся. У такім выглядзе ГЗЦ стаіць ужо некалькі гадоў.
Замоўцам будаўніцтва было ТАА «Вінтэраінвест» з замежным капіталам. Па словах Надзеі Лазарэвіч, замежны інвестар збег.
— Таму горад забірае «Мегапарк» і будзе дабудоўваць яго сам, калі не знойдзецца новы інвестар. Цяпер мы чакаем рашэння суда, каб выканаць вызначаную законам працэдуру па перадачы недабудаваных аб'ектаў гораду. І будаўнічыя работы плануем аднавіць у 2024 годзе, калі ўрэгулююцца ўсе судовыя пытанні.
Чытайце таксама:
Вакол Мінска выставілі на продаж рэкордную колькасць дамоў
Раённы шык. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя дарагія кватэры ў раённых цэнтрах
Хата, хлеў і шмат зямлі — ад 37 рублёў. Шукаем варыянты пад дачу ў Рэестры пустых дамоў





