Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Як расказала прэс-сакратарка Памежнай аховы Польшчы Ганна Міхальска, цяпер пасля перасячэння мяжы вялікая група мігрантаў разбіваецца на групы па 2-3 чалавекі, каб іх было цяжэй выявіць. 

Міхальска канстатавала рост агрэсіўнасці парушальнікаў. У гэтым годзе пашкодзілі 13 патрульных аўтамабіляў, пры гэтым сем з іх — у чэрвені. У польскія патрулі ўсё часцей ляцяць галінкі і камяні. Таксама два аўтамабілі атрымалі пашкоджанні падчас пераследу перавозчыкаў мігрантаў.

Прэс-сакратарка Памежнай аховы таксама паўтарыла засцярогі, выказаныя раней польскімі і літоўскімі памежнікамі, наконт рызыкі правакацый падчас саміту НАТА.

Яна яшчэ раз адзначыла, што, на думку польскіх службаў, перад нядаўна прызначаным старшынёй ДПК Канстанцінам Моластавым паставілі задачу ўзмацніць міграцыйны ціск.

Акрамя таго, павелічэнню колькасці мігрантаў можа садзейнічаць бязвізавы рэжым для наведвальнікаў «Славянскага базару ў Віцебску», які пройдзе ў ліпені.

Усяго за гэты год польскія памежнікі зарэгістравалі амаль 13 тысяч спробаў парушэння мяжы. У 2022-м за ўвесь год было толькі 16 тысяч спроб.

Акрамя таго, былі затрыманыя 400 перавозчыкаў мігрантаў, што больш, чым за ўвесь мінулы год.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13