У папярэдняй версіі дакумента ад 15 сакавіка 2022 года Данейка ўсё яшчэ лічыўся ў радзе дырэктараў Белгазпрамбанка. Цяпер жа ў спісе членаў засталіся толькі два незалежныя дырэктары: Аляксандр Казначэеў (топ-менеджар Маскоўскага крэдытнага банка) і Кірыл Левін (топ-менеджар Рассельгасбанка). 

Данейка прыйшоў на пасаду незалежнага дырэктара ў банк у 2018 годзе, з'яўляючыся на той момант кіраўніком групы кампаній ІПМ. У 2020 годзе ён уваходзіў у Каардынацыйную раду, а ў верасні 2021 года некаторыя дзяржаўныя медыя падверглі Данейку крытыцы за сувязі з апазіцыяй.

Пазней эканаміст пакінуў краіну, спачатку жыў у Кіеве, а цяпер у Вільні. З'яўляецца адміністрацыйным дырэктарам Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC.

У Беларусі ён быў вядомы таксама як бізнэс-лектар, удзельнік назіральных радаў кампаній «Мілавіца», «Фармленд» і «Гомсельмаш». Уваходзіў і ў розныя аўтарытэтныя бізнэс-арганізацыі, у тым ліку і ў грамадска-кансультатыўную раду па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі Беларусі.

У 1995—1996 гадах Павел Данейка быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII склікання, уваходзіў у склад фракцыі «Грамадзянскае дзеянне», якая гуртавала людзей, звязаных перадусім з Аб'яднанай грамадзянскай партыяй.

Чытайце таксама:

Алексіевіч пра затрыманага тры гады таму Бабарыку: У яго была нейкая нават наіўная вера ў тое, што мы можам нешта памяняць

Праз тры гады пасля выбараў у Беларусь рызыкнуў прыехаць прыяцель Бабарыкі і «назіральнік ад «Газпрама» Аляксандр Мяшкоў

Данейка і Швец абверглі датычнасць да стварэння прарасійскай сілы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?