Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. 25 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі №3, пішуць праваабаронцы.

Родным палітвязня нядаўна дайшоў ліст ад Дзмітрыя. Ён паведаміў, што амаль два месяцы яго ўтрымлівалі ў ШІЗА, а з 3 мая на тры месяцы змясцілі ў ПКТ. За ўвесь час у зняволенні ён адбыў мінімум 110 сутак у штрафным ізалятары.

Цяпер стала вядома, што ў Віцебску 27 чэрвеня адбудзецца суд па замене Дзмітрыю рэжыму. Рашэнне будзе прымаць суддзя Наталля Траццякова.

Падтрымайце палітвязня: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?