Намеснік спікера Пентагона Сабрына Сінгх. Фота: Andrew Harnik / AP Photo

Намеснік спікера Пентагона Сабрына Сінгх. Фота: Andrew Harnik / AP Photo

Сінгх нагадала Шайгу, што Крым — гэта частка Украіны і што ЗША падтрымліваюць намаганні ўкраінскіх Узброеных сіл па вяртанні сваіх суверэнных тэрыторый.

«Украінцы робяць усё магчымае з абсталяваннем, з магчымасцямі, якія ёсць у іх на полі бою, каб працягваць адціскаць расіян далей, і мы падтрымліваем іх намаганні па вяртанні сваёй суверэннай тэрыторыі», — сказала Сінгх.

Яна дадала, што ЗША будуць падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца ў барацьбе супраць Расіі.

Напярэдадні Шайгу на ваеннай калегіі пачаў пагражаць ударамі па «цэнтрах прыняцця рашэнняў» ва Украіне ў выпадку, калі Узброеныя сілы нанясуць удары па акупаваным Крыме.

Шайгу сцвярджае, што акупаваны ўкраінскі паўвостраў нібыта знаходзіцца па-за зонай баявых дзеянняў, таму магчымыя ўдары па Крыме расійскае вайсковае кіраўніцтва расцэніць як уцягванне ў вайну ЗША і Вялікабрытаніі і ўдарыць у адказ па «цэнтрах прыняцця рашэнняў» ва Украіне.

Чытайце таксама:

Аперацыя ідзе згодна з планам: Залужны ўпершыню апублікаваў ВІДЭА візіту на перадавую

Ва Украіну паставілі зенітна-ракетны комплекс сярэдняй далёкасці SAMP/T — Le Monde

«Калі шалёны дыктатар аддасць загад — кідайце зброю. Інакш адзінае, што вас чакае, — гэта смерць». На ўкраінска-беларускай мяжы прагучаў зварот палка Каліноўскага да беларускіх вайскоўцаў

Клас
67
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4