У праекце закона, у прыватнасці, гаворыцца, што, калі ІП, уключаны ў план выбарачных праверак, паспее перарэгістравацца ў юрыдычную асобу да таго, як яго пачнуць правяраць, кантралёры будуць мець права прызначыць і правесці выбарачную праверку наваспечанай арганізацыі. Пры гэтым нават не спатрэбіцца ўносіць змены ў план выбарачных праверак.

Таксама праверкі, маніторынг і іншыя кантрольныя мерапрыемствы, пачатыя ў дачыненні да ІП і не скончаныя на момант стварэння ім камерцыйнай арганізацыі, будуць праводзіцца да іх заканчэння ў дачыненні да гэтай арганізацыі.

У той жа час за парушэнні, выяўленыя па выніках праверкі, меры адміністрацыйнай адказнасці да фірмы і яе кіраўнікоў не будуць прымяняцца, калі парушэнні дапушчаныя ўпершыню або ў перыяд да заканчэння двух гадоў з дня дзяржрэгістрацыі камерцыйнай арганізацыі, а таксама калі ў саставе парушэння адсутнічаюць юрыдычна значныя абставіны, прадугледжаныя КаАП, загадзя вядомыя парушальніку, або парушэнні ліквідаваныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі кантралёраў па выніках праверкі.

Таксама законапраект дапоўнены нормай аб тым, што пералік дазволеных ІП і самазанятых відаў дзейнасці дапускаецца змяняць не часцей за адзін раз у два гады. Гэтыя змены будуць уводзіцца ў дзеянне не раней, чым праз шэсць месяцаў з дня афіцыйнага апублікавання адпаведнага нарматыўнага акта, за выключэннем выпадкаў, калі гэтыя змены накіраваныя на паляпшэнне прававога становішча суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, забеспячэнне эканамічнай бяспекі і (або) рэалізацыю міжнародных дагавораў і іншых міжнародных прававых актаў. Такім чынам, магчымасць аператыўнага выпраўлення пералікаў будзе абмежаваная.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5