Валерый Залужны. Скрыншот відэа

Валерый Залужны. Скрыншот відэа

Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны апублікаваў упершыню відэа свайго візіту на перадавыя пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў, піша «Украінская праўда».

«Разам з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны генерал-лейтэнантам Сяргеем Шапталам правялі працу ў групоўках войскаў, якія выконваюць самыя складаныя задачы ў раёнах, дзе ідуць самыя жорсткія баі».

На відэа таксама патрапілі гадзіннікі з датай візіту Залужнага — 17.06.2023.

Залужны адзначыў, што праціўнік, каб не дапусціць прасоўвання ўкраінскіх падраздзяленняў, разгарнуў сістэму фартыфікацыйных умацаванняў са шчыльным мініраваннем мясцовасці і вялікай колькасцю рэзерваў.

Аднак, паводле яго, украінцы робяць усё магчымае для вызвалення ўкраінскай тэрыторыі.

Гэта не першы візіт Залужнага на перадавую, але гэта першае відэа з галоўнакамандуючым у зоне баявых дзеянняў.

«Аперацыя працягваецца ў адпаведнасці з планам», — напісаў ён.

Палову мая расійскія медыя мусолілі тэму, што Залужны або забіты, або моцна паранены, а на мінулым тыдні Пуцін падчас размовы з «ваенкарамі» заявіў, што Залужны знаходзіцца не ва Украіне.

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1