ЗРК Patriot. Фота: David Keaton / AP Photo

ЗРК Patriot. Фота: David Keaton / AP Photo

Па словах гендырэктара Raytheon, у кампаніі былі «вельмі здзіўленыя» эфектыўнасцю комплексаў супрацьпаветранай абароны Patriot ва Украіне. Разам з іншымі сістэмамі СПА яны перахоплівалі 90% снарадаў.

Хейс адзначыў, што Украіна змяніла праграмнае забеспячэнне Patriot, каб сістэма магла адсочваць і знішчаць гіпергукавыя ракеты, якія ляцяць у два разы хутчэй, чым тыя, для якіх яе першапачаткова распрацавалі.

Менавіта з ЗРК Patriot былі збітыя расійскія гіпергукавыя ракеты «Кінжал», якія, як лічылася, нельга перахапіць. Гэта падзея выклікала ажыўленае абмеркаванне ў Мінабароны ЗША, распавядала CNN высокапастаўленая вайсковая крыніца ў Вашынгтоне.

Раней, запускаючы гэтыя ракеты, Расія была ўпэўненая, што яны без праблем паразяць цэлі. Але цяпер гэтыя разлікі зламаныя, тлумачыў суразмовец выдання.

Пры гэтым перахоп «Кінжала» паказаў, што Patriot здольны збіваць не толькі балістычныя, але і ракеты паветранага базавання, што раней дапускалася толькі тэарэтычна, адзначаў ён.

Цяпер ва Украіне знаходзіцца два комплексы Patriot: адзін перадалі ЗША, а другі — Германія і Нідэрланды. Паведамлялася, што адзін з іх быў пашкоджаны ў выніку расійскай атакі. Пазней, аднак, высветлілася, што пашкоджанне неістотнае.

Кампанія Raytheon вырабляе асноўны радар і сістэму навядзення Patriot, піша WSJ. Распрацоўшчык знішчальнікаў F-16 і рэактыўных зенітных комплексаў HIMARS Lockheed Martin вырабляе ракеты Patriot, а рухавікі для іх робіць Aerojet Rocketdyne.

Поўная батарэя Patriot складаецца з шасці асноўных кампанентаў: генератары, радар, станцыя кіравання, антэны, пускавая ўстаноўка і ракеты-перахопнікі. Усе яны працуюць разам, каб зрабіць паспяховы запуск.

Чытайце таксама:

ЗША абвесцяць пра новы пакет вайсковай дапамогі для Украіны на $2 мільярды

Некалькі краін абяцалі хутка перадаць сістэмы Patriot Украіне — Маравецкі

Сістэма Patriot дазволіць украінскай арміі знішчаць расійскія комплексы С-300

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?